Среда, 19 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: салата «Курачка пад футрам»

389

Рэцэпт ад журналіста Вольгі Вадзяновіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыца адварная – 500 г,
грэцкія арэхі – паўшклянкі,
чарнасліў – на смак,
бурак адварны – 1 шт.,
маянэз,
зеляніна для ўпрыгожвання.

ПРЫГАТАВАННЕ
Адварную курыцу парваць на кавалачкі, змяшаць з маянэзам і выкласці на дно салатніцы. Арэхі крыху падсмажыць на патэльні без алею, здрабніць нажом, выкласці на курыцу. Чарнасліў вымачыць у кіпені (каб стаў мяккім), парэзаць на невялікія кавалачкі, пакласці зверху грэцкіх арэхаў. Бурак нацерці на буйной тарцы, змяшаць з маянэзам і выкласці апошнім пластом.

Зверху салату ўпрыгожыць кавалачкамі чарнасліву і грэцкага арэха.

Смачна есці!