Рэцэпт ад дырэктара Навазасімавіцкага сельскага Дома культуры Аксаны Жукоўскай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
капуста пекінская — 400 г,
ананасы кансерваваныя — 250 г. (можна замяніць яблыкам — прыкладна 2 шт.),
курыца вэнджаная — 250 г,
насенне лёну — 2 ст. лыжкі;
для запраўкі:
ёгурт – 1 шклянка,
цэдра лімона – 1 ч. лыжка,
соль.
ПРЫГАТАВАННЕ
Капусту нашаткаваць. Курыцу, ананасы ці яблыкі парэзаць саломкай (яблыкі апырскаць сокам лімона, каб не пацямнелі). Дадаць насенне лёну, усё перамяшаць.
Заправіць ёгуртам, змешаным з цэдрай лімона.
Смачна есці!
