Рэцэпт ад дырэктара Старавольскага СКБ Наталлі Дарошчанка

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
рысавыя крупы — 1 шклянка,
алей для смажання, соль.
ПРЫГАТАВАННЕ
Рыс дзелім на дзве часткі. Адну высыпаем на разагрэтую патэльню ў алей і смажым, увесь час памешваючы, пакуль рыс не стане цёмна-залацістага колеру. Затым усыпаем другую частку рысу, заліваем кіпячонай вадой (вада павінна быць на 1 см вышэй за крупы), солім, добра перамешваем.
Гатуем рыс на малым агні пад накрыўкай да гатоўнасці. Атрымліваецца мармуровы лёгкі гарнір.
Смачна есці!