
Рэцэпт ад настаўніцы гімназіі Яны Савіч
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
Для цеста
смятана — 1 шклянка,
маянэз — 100 г,
яйка — 2 шт.,
мука — 1 шклянка,
гашаная сода — 0,5 ч.л.;
Для начынкі
рыбныя кансервы
(1 бляшанка гарбушы,
а можна і шпротаў),
цыбуля — 3 шт.,
бульба — 3 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ
Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты. Маса павінна быць як густая смятана.
Для начынкі абсмажыць цыбулю, крыху яе падсаліць. Бульбу нацерці на буйной тарцы і таксама пасаліць.
У форму выліць палову цеста, на яго выкласці частку цыбулі і бульбы, усе кансервы, зноў цыбулю і бульбу. Заліць другой паловай цеста. Паставіць у духавую шафу. Выпякаць да гатоўнасці.
Смачна есці!