Рэцэпт ад намесніка дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма Вольгі Кумаковай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе свежай рыбы — 500 г,
бульба — 3-4 шт.,
морква — 1 шт.,
цыбуля — 2 шт.,
алей — 2 ст.л.,
смятана — 2-3 ст.л.,
кроп або пятрушка, перац гарошкам, лаўровы ліст, соль.
ПРЫГАТАВАННЕ
На дно глыбокай патэльні нарэзаць кружочкамі бульбу, затым кавалачкамі рыбу, моркву, цыбулю кружочкамі, пасаліць, дадаць алей, перац, лаўровы ліст. Усё заліць халоднай вадой (на палову патэльні), паставіць на пліту, тушыць да гатоўнасці. Гатовую салянку заправіць смятанай, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай і адразу ж падаваць на стол.
Смачна есці!