Четверг, 17 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: рыба са спаржавай фасоляй

857

Рэцэпт ад галоўнай захавальніцы фондаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Марыны Віктараўны Каўтунюк.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
400 г філе белай рыбы (мінтая, хека, пікшы ці сайды),
200 г спаржавай фасолі,
2 цыбуліны,
1 морква,
2 шклянкі кіпеню,
3 ст. лыжкі таматнага соусу,
соль і спецыі — на смак,
алей для смажання,
зеляніна для падачы.

Прыгатаванне
Падрыхтаваць інгрэдыенты: цыбуліну парэзаць паўкольцамі. Моркву нацерці на буйной тарцы. Спаржавую фасолю нарэзаць на кавалачкі даўжынёй 3-4 см, рыбнае філе — на кавалачкі шырынёй да 3 см.

Цыбуліну абсмажыць на алеі да залацістага колеру. Дадаць моркву, фасолю, таматны соус, пасаліць, заліць кіпенем і патушыць 10 мінут.
Акуратна выкласці на патэльню рыбу, па жаданні дадаць спецыі, акуратна перамяшаць і тушыць яшчэ 10 мінут.
Падаваць рыбу са спаржавай фасоляй можна як самастойную страву, так і з гарнірам, напрыклад, з рысам. Пры падачы пасыпаць зелянінай.

Смачна есці!