Рэцэпт ад Любові Хоміч, галоўнага бухгалтара Сухопальскага сельвыканкама.

ІНГРЭДЫЕНТЫ
для цеста:
яйкі — 4 шт.,
цукар — 1 шклянка,
мука — 1 шклянка,
кефір — 5 ст.л.,
сода — 1/2 ч.л.,
алей для змазвання бляхі;
для крэмУ:
смятана (тлустасцю 25-30%) —
1 шклянка,
кансерваваныя ананасы — 1 слоік,
цукровая пудра — 1 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Яйкі ўзбіць з цукрам. Кефір змяшаць з содай. Змяшаць абедзве сумесі і дадаць муку.
Цеста выліць на змазаную алеем бляху. Выпякаць у духоўцы 15 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Смятану ўзбіць з цукровай пудрай і змазаць ёй гарачы корж. Выкласці зверху ананасы, скруціць у рулет і пакінуць у халадзільніку на 1 гадзіну.
Смачна есці!