Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў Ружанскай СШ Зінаіды Акінчыц.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыная грудка – 1 шт.,
вяндліна — 4 лустачкі,
сыр «Маздам» — 4 лустачкі,
часнок — 2 буйных зубчыка,
пятрушка — 2 ст. лыжкі (дробна парэзанай),
папрыка, перац — па 0,5 ч. лыжкі,
белае віно — 0,5 шклянкі,
вяршкі 20 % — 0,5 шклянкі,
соль — па гусце,
алей — 4 ст. лыжкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Грудку разрэзаць уздоўж на чатыры часткі, кожную адбіць малатком, пасаліць, папярчыць. На адбіўную пакласці лустачку вяндліны, на вяндліну — лустачку сыра. Скруціць у рулецік і абвязаць вяроўкай або замацаваць зубачысткай.
На патэльні разагрэць алей і на сярэднім агні абсмажыць рулецікі да залацістага колеру.
Дадаць здробнены часнок і гатаваць яшчэ з паўмінуты. Уліць віно і трымаць на агні прыкладна 2 мінуты.
Дадаць пятрушку, папрыку, соль, чорны молаты перац і вяршкі. Накрыць накрыўкай і трымаць на самым маленькім агні каля 10-15 мінут, да гатоўнасці.
Падліўку можна прыгатаваць і без вяршкоў — проста замяніць іх на булён, змешаны з 1 ст. лыжкай мукі.
Смачна есці!