Рэцэпт ад інжынера-хіміка раённай ветэрынарнай станцыі Жанны Пацалуйка.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
тварог – 500 г,
яйкі – 2 шт.,
сода – 1 чайная лыжка (пагасіць),
мука – 2 шклянкі,
для начынкі:
мясны фарш – 500 г,
цыбуля – 1 шт.,
морква – 1 шт.,
соль, перац на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Тварог і яйкі расцерці, дадаць пагашаную соду, муку і замясіць цеста. Раздзяліць яго на дзве часткі (атрымаецца два рулеты) і раскатаць.
Для начынкі абсмажыць фарш. Цыбулю дробна парэзаць, моркву нацерці на тарцы, спасераваць разам, змяшаць з фаршам.
Раўнамерна пакласці начынку на раскатанае цеста, пасаліць і паперчыць, згарнуць у рулет. Затым упоперак парэзаць на невялікія кавалкі-«пятачкі» і абсмажыць на алеі з двух бакоў да залацістага колеру.
Смачна есці!