Рэцэпт ад вучаніцы 7 класа гімназіі Юліі Карасёвай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 2 шт.,
цукар — 200 г,
сметанковае масла —
200 г,
мука — 200 г,
сода — 4 г,
ванілін — 2-3 г,
дражэ M&Ms — 100 грамаў.
ПРЫГАТАВАННЕ
Яйкі ўзбіць з ванілінам і цукрам у пышную пенную масу, затым уліць растопленае, але не гарачае масла. Зноў змяшаць усё міксерам.
Да вадкіх кампанентаў дадаць муку, прасеяную і змяшаную з содай. Атрымаецца цягучая сумесь, у якую трэба ўмяшаць каляровыя шакаладныя гарошынкі, але не ўсе — частку дражэ трэба пакінуць для ўпрыгожання.
Выкласці цеста кавалачкамі адвольнай формы на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Зверху ўціснуць па некалькі цукерак і паставіць у духавую шафу на 15-20 мінут пры тэмпературы 190 градусаў.
Смачна есці!