Рэцэпт ад юрысконсульта Таццяны Барушка.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе любой рыбы — 600 г,
хлеб пшанічны чэрствы — 150 г,
вада — 1 шклянка,
сухары паніровачныя — 3ст. лыжкі;
для начынкі:
шампіньёны — 200 г,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
соль, перац чорны молаты,
зеляніна, алей.
ПРЫГАТАВАННЕ
Замачыць хлеб у вадзе, філе нарэзаць на кавалкі. Усё разам здрабніць на мясарубцы. Рыбную катлетную масу добра перамяшаць, дадаць соль, перац і ўзбіць міксерам.
Падрыхтаваць начынку: дробна нарэзаць цыбулю і шампіньёны. Абсмажыць на алеі спачатку цыбулю, затым дадаць шампіньёны і смажыць да поўнага выпарэння вадкасці. Астудзіць, дадаць соль, перац, крыху здробненай зеляніны і добра змяшаць.
На харчовую плёнку раскласці катлетную масу ў выглядзе прамавугольніка таўшчынёй да 2-х см. На сярэдзіну выкласці начынку і злучыць краі катлетнай масы так, каб вакол начынкі атрымаўся роўны рыбны слой.
Атрыманы рулет перакласці швом уніз на змазаную алеем і пасыпаную сухарамі бляху, абсыпаць зверху сухарамі і зрабіць праколы відэльцам у некалькіх месцах.
Запякаць ў духоўцы пры 220 градусах каля 30-40 мінут, да атрымання румянай скарыначкі.
Смачна есці!