Суббота, 15 марта 2025

Рэцэпты на Біс: пірожнае «Вожыкі»

776

Рэцэпт ад сацыяльнага педагога Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Вольгі Крук.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
маргарын — 1 пачак,
яйкі (жаўткі) — 6 шт.,
смятана — 3 ст.л.,
сода гашаная — 0,5 ч.л.,
мука — 2 шклянкі;

для глазуры:
какава — 3 ст.л.,
цукар — 1 шклянка,
малако — 8 ст.л.,
сметанковае масла — 1 ст.л.,
лімонныя вафлі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Маргарын пакласці ў маразілку на 1 гадзіну. Яйкі адварыць укрутую, астудзіць. Маргарын і яечныя жаўткі нацерці на тарцы. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Сфарміраваць пірожныя ў форме «вожыкаў» (як буйныя клубніцы з выцягнутым «носікам») і выкласці іх на бляху. Выпякаць у духавой шафе пры тэмпературы 200 градусаў да гатоўнасці (прыкладна 15 мінут).
Пакуль пірожныя пякуцца, рыхтуем глазуру. Для гэтага трэба змяшаць цукар, какаву і малако, паставіць на агонь, давесці да кіпення і трымаць на павольным агні да загусцення (не забывайце памешваць!). Дадаць сметанковае масла, яшчэ раз размяшаць і зняць з агню.
Гатовыя пірожныя ўзяць за «носік» і абмакнуць у глазуру, а пасля — у стружку з лімонных вафель.
Смачна есці!