Рэцэпт ад шэф-повара Ружанскай СШ Людмілы Манцэвіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука — 400 г,
смятана — 200 г,
маргарын — 100 г,
разрыхляльнік для
цеста — 0,5 ч. л.,
яйка (варанае) — 5 шт.,
жаўток — 1 шт.,
сметанковае масла — 100 г,
лук зялёны — 1 пучок,
соль, перац чорны молаты — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Прыгатуйце цеста. Для гэтага ў глыбокай місцы змяшайце муку, дробку солі, разрыхляльнік, смятану і нарэзаны кубікамі маргарын. Замясіце рукамі мяккае цеста. Збярыце яго ў шар, загарніце ў харчовую плёнку і прыбярыце ў халадзільнік на 20-30 мінут.
На патэльні растапіце 50 г сметанковага масла і пакладзіце дробна нарэзаную зялёную цыбулю. Гатуйце яе, памешваючы, на невялікім агні каля 3 мінут. Дадайце нарэзаныя кубікамі вараныя яйкі. Пасаліце і паперчыце ўсё на смак. Змяшайце і зніміце з агню.
Падзяліце цеста на дзве часткі. Адну раскатайце на стале і акуратна перанясіце ў змазаную алеем форму для выпечкі. Рукамі сфарміруйце невялікія борцікі.
Размяркуйце па цесце начынку. Зверху раўнамерна пакладзіце нарэзанае тонкімі долькамі сметанковае масла (50 г).
Раскатайце другую частку цеста і накрыйце ёю начынку. Зашчыпніце краі і зрабіце зверху праколы відэльцам для выхаду пары. Да жаўтка дадайце чайную лыжку вады ці малака і змажце з дапамогай пэндзліка пірог.
Выпякайце пры 180 градусах каля 30 мінут.
Смачна есці!