Вторник, 21 января 2025

Рэцэпты на Біс: пірог з ягадамі

972

Рэцэпт ад загадчыцы аддзела камплектавання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма Наталлі Вячаславаўны Красько.

Інгрэдыенты:
узяць па 1-й шклянцы: кефіру, манных круп, цукру, мукі і любых ягад без костачак,
2 яйкі,
1 чайную лыжку разрыхляльніка.
Прыгатаванне
Заліць кефірам манныя крупы, дадаць разрыхляльнік, змяшаць і пакінуць на 30-40 мінут для набракання.
Узбіць яйкі з цукрам. Дадаць муку і кефірна-манную сумесь. Старанна перамяшаць.
Выліць палову цеста ў папярэдне змазаную алеем форму, затым выкласці ягады і выліць другую палову цеста. Зверху пры жаданні можна таксама ўпрыгожыць ягадамі.
Выпякаць пры тэмпературы 180 градусаў 40-50 мінут.

Смачна есці!