Суббота, 8 февраля 2025

Рэцэпты на Біс. Пірог з мясам «Лягчэй не бывае» ад Святланы Казарэз

218

Рэцэпт ад выхавальніцы Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Святланы Казарэз.

Яго падрыхтоўка зойме ўсяго мінут 10, а вынік атрымаецца цудоўны.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

мука — 1 шклянка з верхам,
кефір — 1 шклянка,
яйкі — 2 шт.,
соль — 0,5 ч. лыжкі,
сода — 1 ч. лыжка.

Начынне:
фарш — 300 г,
цыбуля — 2-3 шт.,
соль, перац — на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Кефір змешваем з содай і пакідаем мінут на пяць. Затым дадаём астатнія інгрэдыенты і добра змешваем. Змазваем форму алеем, пасыпаем мукой і выліваем палову цеста.

Выкладваем падрыхтаванае начынне і выліваем на яго другую палову цеста. Ставім у нагрэтую да 170 градусаў духоўку і пячэм 45 мінут. Дарэчы, начынне можна зрабіць любое, якое падабаецца.

Смачна есці!