Рэцэпт ад выхавацельніцы ДУА «Яслі-сад №4 г. Пружаны» Веранікі Ермак.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
мука — 3 шклянкі,
сметанковае масла — 200 гр,
кефір — 1 шклянка,
разрыхляльнік цеста — 1 ч.л.,
ванілін — 1,5 ч.л.,
дробка солі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Усе інгрэдыенты змяшаць, цеста тонка раскатаць, нарэзаць палоскамі. На палоскі раскласці вішню, зашчапіць цеста, каб атрымаліся трубачкі. Іх скатаць у спіралькі або проста выкласці ў форму, змазаць жаўтком. Выпякаць пры тэмпературы 200 градусаў 40 мінут.
Смачна есці!