Рэцэпт ад пенсіянеркі Ніны Аляксандраўны Глушко.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
малако — 1 літр,
мука — 12 шклянак,
яйкі — 6 шт.,
цукар — 16 ст. лыжак,
дрожджы жывыя — 100 г,
маргарын — 5 ст. лыжак,
ванілін — 1 ч. лыжка,
крышку солі.
Начынка можа быць любая: разынкі (изюм), мак, карыца, яблыкі, абрыкосы і інш.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Развесці дрожджы ў цёплым малацэ, растапіць маргарын, узбіць яйкі міксерам або венчыкам і ўсё змяшаць. Потым змяшаць разам усе сухія інгрэдыенты (муку, цукар, соль, ванілін) і, пакрыху дадаючы ў іх вадкую сумесь, замясіць цеста. Паставіць яго ў цёплае месца, а калі падыдзе, зноў добра вымесіць і сфармаваць пірог або рулеты. Даць яшчэ раз падысці, змазаць узбітым яйкам, выпякаць у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы.
Смачна есці!