Рэцэпт ад намесніка дырэктара ДШМ імя Р.Р. Шырмы Юліі Сядовай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
цеста:
сыры яечны жаўток —3 шт.,
масла сметанковае — 180 г,
мука — 2 шклянкі,
цукар — 0,5 шклянкі,
сода (пагасіць воцатам) — 0,5 ч.л.;
начынка:
лімон — 1 шт.,
апельсін — 2 шт.,
цукар — 0,5 шклянкі;
асобна:
узбіць 3 бялкі з 0,5 шклянкі цукру.
ПРЫГАТАВАННЕ
Усе інгрэдыенты для цеста змяшаць у камяк. Цеста будзе тлустым, таму форму для запякання не трэба змазваць. Выкласці цеста, зрабіць борцікі і паставіць у духавую шафу на 20 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Лімон і апельсіны прапусціць праз мясарубку і змяшаць з цукрам. Выкласці начынку на цеста, а зверху — бялкі, узбітыя з цукрам.
Трымаць у духоўцы, пакуль бялкі не набудуць светла-бэжавы колер. Затым выключыць духавую шафу, а пірог пакінуць у ёй да поўнага астывання.
Смачна есці!