Рэцэпт ад ахоўніка службы бяспекі СЗАТ «Данон Пружаны» Алены Дымша.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
смятана — 250 гр.,
маянэз — 250 гр.,
яйкі — 3 шт.,
мука — 6 ст.л.,
па дробцы солі і соды,
рыбныя кансервы —
1 банка,
сырая бульба — 2-3 шт.,
цыбуля — 1 шт.
ПРЫГАТАВАННЕ
З мукі, яек, смятаны і маянэза замясіць цеста. Палову яго выліць у змазаную алеем форму, зверху нацерці на буйной тарцы бульбу, пакласці дробна нарэзаную цыбулю і размятыя кансервы, заліць другой паловай цеста. Выпякаць у духавой шафе 40-45 мінут.
Смачна есці!