Воскресенье, 12 января 2025

Рэцэпты на Біс. Пірог «Ад мамы» ад удзельніцы вакальнага гурта «Каханачка» Ліноўскага СДК Таццяны Зуй

394

Рэцэпт ад удзельніцы вакальнага гурта «Каханачка» Ліноўскага СДК Таццяны Зуй

Па гэтым рэцэпце выпякаю пірагі больш за 20 гадоў з макам, карыцай, арэхамі, тварагом — адным словам, з любымі начынкамі.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

цёплае малако — 350 г,
мука — 600-650 г,
цукар — 150 г,
соль — 2 г,
яйкі — 4 шт. (адзін жаўток аддзяліць для змазвання пірага),
маргарын — 150 г,
дрожджы жывыя — 50 г,
ванілін — 2 пакецікі.

ПРЫГАТАВАННЕ

У ёмістасць адліць 100-150 малака, дадаць 1 сталовую лыжку цукру і дрожджы. Пакінуць на некалькі мінут, каб дрожджы «запрацавалі».

У асобную міску ўліць астатняе малако, растоплены маргарын, дадаць соль, цукар, ванілін, узбітыя яйкі, дражджавую сумесь і муку. Замясіць цеста і добра, на працягу 5-10 мінут яго вымешваць. Пры жаданні можна дадаць у цеста разынкі (изюм) — 150 г.

Накрыць цеста сурвэткай або ручніком і паставіць у цёплае месца на 1 гадзіну. А потым ужо няхай працуе ваша фантазія: якую форму вы нададзіце свайму вырабу, якую начынку выбераце.

Смачна есці!