Пятница, 17 января 2025

Рэцэпты на Біс: пікантная салата з шампіньёнамі

1 113

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Ірыны ЛАПУКА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свежыя шампіньёны
(маленькія) — жменя,
лісцікі салаты — жменя,
памідоры (невялікія) — 2 шт.,
кінза або пятрушка — 2 галінкі,
сухія праванскія травы — 1 ч.л.,
кунжут — 1 ст.л.,
алей — 1 ч.л.,
бальзамічны воцат — 1/2 ч.л.,
сок лімона — 1 ч.л.,
дзіжонская (французская)
гарчыца — 1/3 ч.л.,
соль на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Шампіньёны вымыць, высушыць, пакласці на пергамент, пасыпаць праванскімі травамі і паставіць у духоўку на 15 мінут пры тэмпературы 200 градусаў.
У гэты час змяшаць алей, бальзамічны воцат, сок лімона і гарчыцу.
У гэты соус выкласці грыбы, патрымаць 5-10 мінут. Дадаць салату, памідоры, кінзу. Пасыпаць кунжутам.

Смачна есці!