Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Дар‘і Корсак
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
яйка – 2 шт.,
тварог – 250 г,
мука – 2 шклянкі,
сода – 0,5 ч.л. (пагасіць воцатам),
вада і алей – па 4 ст. лыжкі,
соль;
для начыння:
каўбаса – 400 г,
агурок кіслы – 1 шт.,
сыр – 100 г,
маянэз і кетчуп – па 4 ст. лыжкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Замясіць цеста і раскатаць у пласт таўшчынёй 1 см. Паставіць у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 15 мінут. Атрымаецца аснова нашай піцы.
Каўбасу і агурок парэзаць кубікамі, як на салату «Аліўе». Сыр нацерці на тарцы.
Змазаць аснову кетчупам. Зверху пакласці каўбасу і агурок, нанесці сетку з маянэзу, пасыпаць сырам і паставіць у духоўку яшчэ на 5-7 мінут.
Смачна есці!