Рэцэпт ад Тэрэсы Можынай, магазін «Sekond Цэнтр»

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
персікі кансерваваныя ў сіропе — 1 бляшанка,
тунец кансерваваны (для салатаў) — 1 бляшанка,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
лімон, маянэз.
ПРЫГАТАВАННЕ
Гэты рэцэпт быў прывезены з Францыі. Крыху нечаканае спалучэнне прадуктаў, але насамрэч страва атрымліваецца вельмі смачнай і на святочным стале выглядае прыгожа.
На блюда выкладваем палавінкі персікаў (круглым бокам уверх), паміж імі размяркоўваем кавалачкі тунца. Цыбулю наразаем паўкольцамі, крыху марынуем лімонам, раскладваем на тунца і пакрываем сетачкай з маянэзу. Персікі маянэзам пакрываць не трэба!
Вось і ўсё, можна падаваць на стол.
Смачна есці!