Рэцэпт ад настаўніцы Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталлі Пулькоўскай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
жытняя мука — 250 г,
сметанковае масла — 100 г,
яйка курынае — 2 шт.,
разрыхляльнік — 2 ч. л.,
цукар — 100 г,
ванілін, імбір — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Жытнюю муку, ванілін, імбір, цукар і разрыхляльнік змяшаць, дадаць сметанковае масла і расцерці да крошкі. Дадаць яйкі і замясіць цеста.
Раскатаць цеста таўшчынёй 1 см і пры дапамозе формачак выразаць пернікі. Выкласці на бляху, засланую пергаментам.
Выпякаць 15–20 мінут пры 180°C.
Смачна есці!