Понедельник, 21 апреля 2025

Рэцэпты на Біс. Педагог-псіхолаг ясляў-садка № 7 г. Пружаны Галіна Аляхновіч — пра тое, як прыгатаваць грэчанік па бабуліным рэцэпце

428

Рэцэпт ад педагога-псіхолага ясляў-садка № 7 г. Пружаны Галіны Аляхновіч.

Я родам з Маларыцкага раёна, які дагэтуль славіцца смачным, духмяным хлебам з дабаўленнем грэчкі. І вось ужо больш за сорак гадоў такі хлеб я пяку на Пружаншчыне. Мне ён нагадвае смак майго дзяцінства.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

мука пшанічная вышэйшага гатунку — 1 кг,
грэцкія крупы — 3 ст. лыжкі,
вада — 1 літр (100 г — каб развесці дрожджы),
бульба — 1 штука,
проса — 2 ст. лыжкі,
соль, цукар, алей — па 1 ст. лыжцы,
дрожджы свежыя — 25 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Зварыць «суп» з вады, бульбы, парэзанай на кавалачкі, і добра прамытага проса. Пасля гатоўнасці ўсё гэта ўзбіць у аднастайную масу і астудзіць.

Грэчку змалоць на кавамолцы і прасеяць.

У астуджаны «суп» дадаць соль, алей, цукар і грачаную муку. Увесці разведзеныя ў цёплай вадзе дрожджы. Туды ж прасеяць пшанічную муку.

Замясіць цеста і даць яму настаяцца 8 гадзін, пры гэтым перыядычна перамешваць лыжкай.

Затым выкласці цеста ў форму, змазаную алеем, і выпякаць у духоўцы адну гадзіну і 10 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.

Дастаўшы хлеб, абавязкова трэба змазаць яго зверху алеем і загарнуць у льняны ручнік, каб скарынка стала мяккай і хрумсткай.

Смачна есці!