Рэцэпт ад шматдзетнай маці Ларысы Алікевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
ялавічына адварная — 500 г,
перац балгарскі — 2 шт.,
цыбуля — 1 шт. (вялікая),
пятрушка;
для запраўкі:
вада — 50 г,
цукар — 3 ст.л.,
соль — 1,5 ч.л.,
воцат — 9 ст.л.,
перац молаты — 0,5 ч.л.,
алей — 5 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Адварную ялавічыну нарэзаць саломкай. Такім жа чынам нарэзаць перцы і цыбулю. Дадаць зеляніну пятрушкі.
Інгрэдыенты для запраўкі добра перамяшаць і паліць мяса з перцам. Даць страве настаяцца.
Смачна есці!