Рэцэпт ад загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяны Шпарла:
— Першы раз па гэтым рэцэпце гатаваў муж: рабіў сюрпрыз. Страва мне вельмі спадабалася. З таго часу сама досыць часта яе гатую. Рэцэпт не вельмі лёгкі, але і не надта складаны.
Наогул жа я люблю стравы пад рознымі соусамі, прыгатаваныя ў духоўцы.
Інгрэдыенты:
бульба — 6-7 шт. сярэдняга памеру,
мяса для адбіўных
—700 г,
цыбуля — 4-5 шт. сярэдняга памеру,
сыр (сулугуні, мацарэла) — 200-300 г,
маянэз — 150 г.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Бульбу нацерці на буйной тарцы, пасаліць, перамяшаць і выкласці на змазаную алеем бляху (яна павінна быць дастаткова глыбокай).
Мяса адбіць, пасаліць, паперчыць з двух бакоў, выкласці на бульбу.
Цыбулю нарэзаць і абсмажыць на алеі да празрыстасці, раўнамерна выкласці на мяса.
Змяшаць маянэз і сыр і выкласці апошні слой (выкладваць змочанай у алеі лыжкай або размеркаваць па паверхні рукой).
Накрыць фольгай так, каб яна не датыкалася да сырнага слоя, інакш прыліпне.
Запякаць пры тэмпературы 200 градусаў 40-50 мінут. За пяць мінут да гатоўнасці зняць фольгу, каб утварылася залацістая скарыначка.
Смачна есці!