Пятница, 14 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: мярэнгавы рулет

784

Рэцэпт ад Вольгі Кавылінай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для каржа:
яечныя бялкі — 4 шт.,
цукровая пудра — 250 г,
ванільны цукар — 10 г,
лімонны сок — 1 ч.л.,
соль,
для крэму:
вяршкі 33% — 300 г,
ванільны цукар — 10 г.
Таксама спатрэбяцца якія-небудзь фрукты (па вашым смаку і наяўнасці)
ПРЫГАТАВАННЕ
У бялкі дадаць дробку солі і лімонны сок, узбіваць да з’яўлення пены. Цукровую пудру і ва-нільны цукар паступова ўводзім у бялкі і ўзбіваем да ўстойлівых пікаў.
Мярэнгу выкласці на пергамент пластом 1,5-2 см і выпякаць 20-30 мінут пры тэмпературы 160-170 градусаў. Дастаць корж, даць яму астыць. Узбіць ахалоджаныя вяршкі з ванільным цукрам да пышнасці.
Выкласці крэм на корж, зверху пакласці фрукты і пры дапамозе пергаменту згарнуць у рулет. Зверху можна ўпрыгожыць крэмам і фруктамі. Пакінуць рулет у халадзільніку на дзве гадзіны.
Смачна есці!