Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс. Мядовы торт «Герцагіня» ад намесніка дырэктара Пружанскай ЦБС Вольгі Аляксеевай

262

Рэцэпт ад намесніка дырэктара Пружанскай ЦБС Вольгі Аляксеевай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

яйкі — 6 шт.,
цукар — 180 г,
мёд — 2 ст. лыжкі,
мука — 1 шклянка з верхам,
разрыхляльнік — 1 ч. лыжка,
соль — 1 ч. лыжка,
смятана — 600 г,
загушчальнік для смятаны — 1 пакецік,
цукровая пудра — 5 ст. лыжак,
грэцкія арэхі — 200 г,
чарнасліў — 200 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

У чашу міксера кладзём яйкі і ўзбіваем да пышнай масы. Усыпаем цукар і ўзбіваем да яго практычна поўнага растварэння. Дадаём мёд з соллю і ўсё яшчэ раз узбіваем.

У місцы змешваем разрыхляльнік і пшанічную муку. Атрыманую масу ўводзім у яечную сумесь і акуратна лапатачкай змешваем.

Цеста выліваем у форму для выпечкі і ставім у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў. Выпякаем да гатоўнасці бісквіту (каля 30 мінут). Астуджаем і дастаём з формы.

Смятану ўзбіваем у міксеры на сярэдняй хуткасці да пышнай масы. Потым дадаём цукровую пудру і загушчальнік і яшчэ крыху ўзбіваем.

Прамыты чарнасліў наразаем дробнымі кавалачкамі. Здрабняем грэцкія арэхі.

Бісквіт разразаем на тры каржы, кожны змазваем крэмам, пасыпаем арэхамі, выкладваем чарнасліў. Гатовы торт з усіх бакоў таксама пасыпаем арэхамі, а зверху ўпрыгожваем невялікай колькасцю чарнасліву.

Смачна есці!