Рэцэпт ад лабаранта медыцынскай судовай экспертызы Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судова-медыцынскіх экспертыз Таццяны Міхалёвай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
банан — 2 шт.,
морква — 3-4 шт.,
яйкі — 3 шт.,
мёд — 3-4 ст. лыжкі,
кефір — 1 шклянка,
сода — 0,5 ч.л.,
мука — 1 шклянка.
ПРЫГАТАВАННЕ
Да кефіру дадаць соду і даць пастаяць 10 мінут.
Моркву нацерці на дробнай тарцы. Бананы здрабніць блэндарам або відэльцам.
Узбіць яйкі з мёдам, дадаць моркву, бананы, муку, уліць кефір і старанна перамяшаць.
Заліць цеста ў форму і выпякаць пры тэмпературы 170 градусаў 40-50 мінут.
Смачна есці!