Среда, 21 февраля 2024

Рэцэпты на Біс: мафіны з «сакрэтам»

781

Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны
Дыяны ЯКУШАВАЙ

Інгрэдыенты:
яйка – 3 шт.,
цукар – 180 г,
сметанковае масла – 50 г,
мука – 1 шклянка,
разрыхляльнік – 1 ч. лыжка,
цукровая пудра – 3 ст.лыжкі.
разынкі, арэхі ці замарожаная вішня – для «сакрэту».

Прыгатаванне
Міксерам узбіць яйкі з цукрам да атрымання аднароднай масы. Дадаць размякчанае сметанковае масла і працягваць узбіваць. Усыпаць пшанічную муку і разрыхляльнік і акуратна змяшаць цеста.
Запоўніць цестам папяровыя або сіліконавыя формачкі на 2/3 вышыні. І ў кожную пакласці «сакрэт».
Кексы выпякаюцца пры тэмпературы 180 градусаў 20-25 мінут. Зверху можна ўпрыгожыць цукровай пудрай.

Смачна есці!