Рэцэпт ад Валянціны ХМАРЫ.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
сырая морква — 2 шт.,
свежыя, адвараныя ці марынаваныя грыбы — 200 г,
курыная грудка — 1 шт.,
яйкі — 2 шт.,
цыбуля — 1 шт.,
сыр — 100 г,
кансерваваны ананас,
маянэз.
ПРЫГАТАВАННЕ
Нарэзаць грыбы і цыбулю кубікамі і абсмажыць разам. Моркву нацерці на буйной тарцы і таксама абсмажыць. Курыцу адварыць і пасля нарэзаць кубікамі. Адвараныя яйкі таксама дробна пасекчы. Усе інгрэдыенты выкладваем пластамі: грыбы з цыбуляй, морква, курыца, яйкі. Кожны пласт прамазаць маянэзам. Зверху нацерці сыр на дробнай тарцы і выкласці ананас, нарэзаны кубікамі.
Смачна есці!