Рэцэпт ад медсястры дзіцячай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Ірыны Ганчарук.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
тварог — 200 г,
яйка — 2 шт.,
мука — 1 шклянка,
сода — 1/3 ч. л.,
фарш — 200 г,
часнок — 3 зубчыкі,
цыбуля — 1 шт.,
соль, зеляніна, спецыі — на смак,
малако — 50 г,
алей для смажання.
ПРЫГАТАВАННЕ:
З тварагу, яек, мукі і соды замясіць цеста. Падзяліць яго на дзве часткі, кожную вельмі тонка раскатаць.
Зрабіць начынку: да фаршу дадаць здробленыя часнок і зеляніну, спецыі, соль і малако. Начынку пакласці на цеста, скруціць два рулеты, абсыпаць іх мукой і пакласці ў халадзільнік на 30 мінут.
Разрэзаць на кавалачкі таўшчынёй па 1 см, смажыць на алеі пад накрыўкай на сярэднім агні.
Смачна есці!