Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Людсанія» Таццяны Русінчук.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
пельмені — 500 г,
маянэз — 200 г,
кетчуп — 200 г,
сыр — 200 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
У форму для запякання выкласці пласт размарожаных пельменяў. Змяшаць маянэз з кетчупам і змазаць іх атрыманым соусам. Таксама выкладваць наступныя слаі. На апошні слой высыпаць цёрты сыр. У форму наліць вады да першага слоя, запякаць у духоўцы 30 мінут.
Смачна есці!