Четверг, 17 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: лянівая лазання

575

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Ганны Слабады.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
лаваш тонкі — 1 упакоўка;
для начынкі:
фарш — 500 г,
сыр — 200 г,
цыбуля — 1 шт.,
алей;
для соусу:
малако — 380 мл,
мука — 3 ст.л.
(з горкай),
масла сметанковае
— 150 г,
цукар — 2 ч.л.,
соль на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю нарэзаць, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць на патэльню фарш і смажыць, пакуль ён не перастане быць ружовым.
Сметанковае масла растапіць у сатэйніку або глыбокай патэльні. Дадаць муку і пасераваць да залацістага колеру. Паступова ўліць малако, памешваць венчыкам да аднароднасці. Дадаць соль і цукар. Варыць на павольным агні да загусцення, увесь час памешваючы.
Лаваш папярэдне нарэзаць кавалкамі па форме посуду для запякання. Выкласці на дно першы ліст, зверху — частку фаршу, паліць часткай соусу, пасыпаць часткай нацёртага сыру. Паўтарыць некалькі разоў.
У разагрэтай да 200 градусаў духоўцы запякаць прыкладна 25 мінут.
Смачна есці!