Воскресенье, 19 января 2025

Рэцэпты на Біс: курыныя рулецікі з грэцкім арэхам і чарнаслівам

5 562

Рэцэпт ад аператара ЭВМ Пружанскага хлебазавода Таццяны Слабада.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
курыныя грудкі — 1 шт.,
грэцкія арэхі — 6-7 шт.,
чарнасліў — 200 гр,
сыр, часнок, маянэз, соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Грудкі парэзаць на сярэднія кавалкі, злёгку адбіць і крыху пасаліць. Арэхі ачысціць, абсмажыць ці прагрэць у мікрахвалёвай печы, чарнасліў замачыць у халоднай вадзе на 15 мінут. Усё дробна парэзаць, дадаць змельчаны часнок, маянэз, соль, перамяшаць. Выкласці начынку на грудкі, згарнуць рулецікам, змясціць у форму. Зверху пакласці кавалачкі сметанковага масла і зрабіць сетку з маянэзу, засыпаць цёртым сырам. Паставіць у духоўку на 20-30 мінут.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *