Рэцэпт ад загадчыцы сектара вучэбна-выхаваўчай работы аддзела па адукацыі Юліі Пасько.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае філе — 3 шт.,
аліўкавы алей — 3 ч. л.,
памідор — 1-2 шт.,
балгарскі перац — 1 шт.,
зялёны гарошак (замарожаны) — 50 г (можна замяніць на ананасы — 2 колцы),
сыр — 80 г,
грэчаскі ёгурт — 80 г (можна замяніць любым мяккім тварагом або густым ёгуртам),
прыправа для курыцы,
соль, перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
У курыным філе зрабіць надрэзы ў выглядзе кішэні. Змяшаць соль, перац, прыправу, алей і замарынаваць філе на 10-15 мінут.
Для начынкі змяшаць парэзаныя кубікамі памідор, перац, гарошак (або ананас), дадаць ёгурт, цёрты сыр
(50 г), пасаліць і паперчыць.
Выкласці начынку ў кішэнькі і адправіць у духоўку на 35 мінут пры тэмпературы 200 градусаў. Пасыпаць сырам, які застаўся, і пакінуць у духоўцы яшчэ на 5 мінут.
Смачна есці!