Рэцэпт ад Кацярыны Нікалайчук

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае філе — 600 г,
шампіньёны свежыя
— 300 г,
сыр (пажадана, каб добра плавіўся)
— 150 г,
вяршкі 20% — 500 мл,
алей для смажання, соль, перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
Грыбы і філе добра прамыць і нарэзаць на невялікія кавалкі. Сыр нацерці на буйной тарцы.
У глыбокай патэльні разагрэць алей. На моцным агні абсмажыць грыбы (смажце невялікімі порцыямі, а не адразу ўсе, інакш грыбы пусцяць сок і пры перамешванні пераўтворацца ў кашу). На гэтым этапе нельга саліць!
У той жа патэльні разагрэць алей і выкласці курынае філе, смажыць 5-7 мінут да ўтварэння залацістай скарынкі.
Дадаць грыбы, вяршкі, пасаліць. Калі соус загусцее, можна яго паперчыць на смак, дадаць спецыі і давесці да кіпення. Дадаць сыр, добра перамяшаць, дачакацца, пакуль сыр расплавіцца.
Смачна есці!