Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс: курыца пад соусам бешамель

755

Рэцэпт ад інспектара па кадрах ДУ «Пружанскі раённы ЦГЭ» Святланы Кнігі:
— Гэта адна з маіх самых любімых страў — вытанчаная і далікатная. Можна браць любую частку курыцы, дзякуючы соусу яна не будзе сухой.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
курыныя грудкі — 400 г,
алей — 1-2 ст.л.,
сметанковае масла — 25 г,
мука — 30 г,
малако — 40 мл,
соль — 1 ч.л.,
мускатны арэх — 1/4 — 1/2 ч.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Курыныя грудкі прамыць, разрэзаць упоперак на невялікія кавалкі. Разагрэць на патэльні алей і смажыць мяса, пакуль яно не стане белага колеру. Пасля гэтага пасаліць курыцу, пакі-нуць пад накрыўкай на маленькім агні.

Для прыгатавання соусу каструлю з тоўстымі сценкамі або патэльню паставіць на маленькі агонь, на дно пакласці кавалак масла. Калі масла растане, высыпаць муку і старанна перамяшаць, каб атрымалася густая маса. Асобна нагрэць, але не закіпяціць малако. Асцярожна, каб не ўтварыліся камячкі, цёплае малако ўліць у атрыманую масу. Соус варыць 10 мінут, неабходна пастаянна яго памешваць. Пасля дадаць у соус соль і мускатны арэх, праварыць яшчэ некалькі мінут.
Гатовым соусам заліць курыцу і пратушыць яшчэ 5 мінут.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *