Суббота, 8 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: кураня па-французску

1 034

Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны
Міраславы СЯМАК

Інгрэдыенты:
курынае філе — 600 г,
яйка (бялок) — 2 шт.,
паніровачныя сухары — 2/3 шклянкі,
зеляніна пятрушкі, аліўкавы алей, соль, свежамолаты чорны перац,
сыр мацарэла — 1 шарык,
сыр пармезан для падачы – 40-50 г,

Для падліўкі:
кансерваваныя памідоры ў сваім саку — 400 г,
сухое чырвонае віно — 1/3 шклянкі,
цыбуліна сярэдніх памераў — 1 шт.,
часнок — 2–3 зубчыкі,
арэгана, базілік (па 2-3 галінкі або сухая прыправа).

Прыгатаванне
Для падліўкі трэба вельмі дробна пасекчы цыбулю і часнок, здрабніць зеляніну. Разагрэць у глыбокай патэльні алей, пакласці цыбулю, трымаць на невялікім агні да мяккасці — каля 5 мінут. Дадаць часнок, абсмажваць яшчэ 30 секунд.

Уліць віно, пачакаць, каб яно напалову выпарылася. Пасля пакласці парэзаныя памідоры і гатаваць, памешваючы, 10 мінут. Дадаць зеляніну, соль і перац.

Яечныя бялкі злёгку ўзбіць відэльцам. Паніровачныя сухары заправіць соллю і перцам.

Кожны кавалак філе абмаквайце ў бялок, затым — у паніроўку і кладзіце на разагрэтую патэльню з алеем. Смажыць на сярэднім агні да румянай скарыначкі (прыкладна па 5 мінут з кожнага боку).

Выкласці філе на папяровы ручнік, каб сцёк лішні алей. Падліўку давесці да кіпення, пакласці ў яе філе. Гатаваць пад накрыўкай на малым агні 5-7 мінут (адзін раз філе трэба будзе перавярнуць).

Натрыце мацарэлу на буйной тарцы, пасыпце ёй філе, трымайце пад накрыўкай пару мінут, пакуль сыр не расплавіцца. Раскладзіце філе з падліўкай на талеркі, пасыпце здробненай пятрушкай і пармезанам, нацёртым пласцінкамі.

Смачна есці!