Рэцэпт ад пераможцы конкурсу «Queens-шоу» Алены Рэпіхі.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыца (сцёгны ці галёнка) — 1 кг,
соевы соус — 100 г,
кетчуп — 100 г,
кока-кола — 100 г,
вашы любімыя спецыі (па жаданні, у класічным рэцэпце яны адсутнічаюць).
ПРЫГАТАВАННЕ
Страва гатуецца вельмі проста: атрыманым марынадам заліваецца курыца. Яе трэба марынаваць не менш за гадзіну. Пасля ўсё трэба перакласці ў глыбокую бляху і запякаць да гатоўнасці. Соус, які атрымаецца пры запяканні, можна выкарыстоўваць з любым гарнірам. Я пакаштавала гэтую страву ў Ізраілі, там яе звычайна падаюць з рысам.
Смачна есці!