Рэцэпт ад намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 3 г. Пружаны Ірыны Аляксандраўны Дзямчук

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
лаваш, перац салодкі – 1 шт.,
памідор – 1 шт.,
сыр цвёрдых гатункаў – 50 г,
вяндліна або курыца вэнджаная – 50 г,
яйкі – 2 шт.,
зеляніна любая,
соль, чорны перац – на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Перац, памідор, вяндліну (або курынае мяса) наразаем кубікамі, сыр націраем на тарцы. Усё змешваем, дадаём яйкі, пасечаную зеляніну, солім, перчым. Добра перамешваем (можна дадаць крыху маянэзу).
З ліста лаваша выразаем кружок па памеры сподачка (блюдца). Кладзём яго ў формачку для кекса, акуратна размяркоўваем, каб атрымаўся «кошык», унутр выкладваем начынку.
Запякаем у духоўцы 30 мінут пры тэмпературы 180 ℃.
Смачна есці!