Воскресенье, 19 января 2025

Рэцэпты на Біс. Корн-догі ад студэнткі Дар’і Алейнік

247

Рэцэпт ад студэнткі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, жыхаркі в. Сланімцы Дар’і Алейнік

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

сасіскі – 350 г,
яйка – 1 шт.,
пшанічная мука – 100 г,
кукурузная мука – 100 г (можна замяніць пшанічнай),
разрыхляльнік – 1/2 ч.л.,
малако – 50-70 мл,
соль – 1/3 ч.л.,
цукар – 1 ч.л.,
алей для фрыцюру.

ПРЫГАТАВАННЕ

Змяшаць сухія інгрэдыенты ў ёмістасці з высокімі сценкамі, каб у далейшым было лёгка акунаць сасіскі. Дадаць яйка, уліць малако, змяшаць. Павінна атрымацца вельмі густое цеста.
Сасіскі папярэдне ўкачаць у муку.
Пракалоць кожную сасіску шпажкай і акунаць ў цеста цалкам, каб верхняя частка шпажкі таксама пакрылася цестам.
Разагрэць фрыцюр да 150-170 градусаў. Смажыць сасіскі ў цесце, круцячы шпажкі, каб корн-догі раўнамерна зарумяніліся.
Падаём з любімымі соусамі і атрымліваем асалоду!

Смачна есці!