Воскресенье, 3 ноября 2024

Рэцэпты на Біс. Клубнічна-бананавы смузі

135

Садавіна і агародніна прадаюцца круглы год, але цяпер пачынаецца сезон вітамінаў «з градкі», а не замарожаных, не са сховішча. Скарыстаемся гэтым. Калі як не зараз перайсці на здаровае харчаванне?

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

шматкі аўсяныя — 3 ст. лыжкі,
клубніцы (суніцы) — 100-200 г,
банан — 1 шт,
малако (можна замяніць кефірам, ёгуртам або мінеральнай вадой) — 300 мл,
мёд — 1 ст. лыжка.

ПРЫГАТАВАННЕ

Аўсяныя шматкі здрабняем у блэндары. Потым кідаем у чашу блэндара парэзаны кавалачкамі банан і памытыя і абсушаныя клубніцы, уліваем малако або мінералку, дадаём мёд. Узбіваем да аднароднай масы, разліваем па бакалах, упрыгожваем кавалачкам лімона або галінкай мяты.

У спёку можна дадаць кубікі льда.

Смачна есці!