Четверг, 16 января 2025

Рэцэпты на Біс. Кексікі малочныя «Ад шчырага сэрца» ад работніцы ТАА «Нятканы свет» Алены Давідзюк

333

Калі работнікі рэдакцыі прыехалі да Алены Аляксееўны Давідзюк, каб уручыць ёй збанок з мёдам ад ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», раптам атрымалі падарунак у адказ.

Алена Аляксееўна Давідзюк.

Аказалася, што чытачка, якую мы папярэдзілі пра свой візіт літаральна за паўтары гадзіны, паспела напячы кексаў па ўласным рэцэпце. Прызналася, што менавіта гэтая выпечка вельмі падабаецца ўнукам.

«Адзінае адрозненне, — кажа Алена Аляксееўна, — калі яны разам з бабуляй удзельнічаюць у працэсе прыгатавання, то ўпрыгожваем, варым шакаладную глазуру, пасыпаем каляровай пасыпкай». Але і без глазуры маленькія кексікі аказаліся вельмі смачнымі!

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

яйкі – 2 шт.,
цукар – 150 г,
малако – 150 г,
мука – 2 шклянкі,
алей – 100 г,
ванілін – 1 пакецік,
разынкі (изюм) – 100-150 г,
сода — 1 чайная лыжка.

ПРЫГАТАВАННЕ

Яйкі ўзбіць з цукрам, дадаць цёплае малако (уліваць яго трэба паступова), алей, ванілін, разынкі, разрыхляльнік, усыпаць муку. Усё добра ўзбіваць разам, каб цеста атрымалася аднародным. Па кансістэнцыі яно павінна быць, як густая смятана. Цеста разліць па змазаных алеем сіліконавых формачках (запаўняць формачкі на 2/3). Выпякаць у духоўцы, разагрэтай да 160 градусаў прыкладна 20 мінут (гатоўнасць можна праверыць з дапамогай драўлянай зубачысткі).
З указанай колькасці прадуктаў атрымалася 16 кексікаў.

Смачна есці!