Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў Шчарчоўскай сярэдняй школы Валянціны Яцук.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
хек або траска — 1 кг,
рэпчатая цыбуля — 2 галоўкі,
белы хлеб — 150 г,
мука — 1 шклянка,
алей — 100 г,
цукар — 1 ч.лыжка,
перац чорны, соль, паніровачныя сухары.
ПРЫГАТАВАННЕ
Рыбу ачысціць, вымыць, аддзяліць філе ад костак і пракруціць на мясарубцы разам з падсмажанай цыбуляй і замочанай і адціснутай булкай, заправіць соллю, перцам. Дадаць цукар і муку, змяшаць, каб утварыўся густы фарш.
Сфармаваць катлеты, абкачаць у паніровачных сухарах, абсмажыць на алеі, каб з’явілася залацістая скарыначка. Пакласці катлеты ў каструлю, заліць рыбным булёнам (яго можна зварыць з хрыбтоў), паставіць у духоўку на 20 мінут.
Падаваць з бульбай.
Смачна есці!