Суббота, 14 декабря 2024

Рэцэпты на БІС: катлеты «Нечаканыя госці» з салатай

788

Рэцэпт ад трэнера-выкладчыка ДЮСШ №2 Таццяны Хадаровіч.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
магазінныя катлеты,
яйка — 2 шт.,
цвёрды сыр — 150 г,
сырая морква — 1-2 шт.,
часнок — 1 зубок,
маянэз,
сухарыкі.

ПРЫГАТАВАННЕ
На выпадак візіту нечаканых гасцей заўсёды ў маразільніку трымаю магазінныя катлеты (дарэчы, вы можаце зрабіць катлеты самі па вашым любімым рэцэпце). Мая «фішка» ў кляры: добра абмакніце катлеты ў яйка, а потым абкачайце ў цёртым сыры. Абсмажце катлеты без накрыўкі з аднаго боку, перавярніце іх і накрыйце патэльню. Пакуль катлеты тушацца, робім салату: на буйной тарцы здрабніце моркву, выдушыце часнок, дадайце маянэз, сухарыкі (можна і «кірыешкі»). За 15-20 мінут усё будзе гатова, і вашы госці не застануцца галоднымі.
Смачна есці!