Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс: карп, запечаны з соевым соусам

1 086

Рэцэпт ад бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму Алены Бязкроўнай.

Увесь сакрэт гэтай смачнай, але простай стравы ў тым, што рачная рыба ў спалучэнні з соевым соусам становіцца больш далікатнай і сакавітай.
Інгрэдыенты:
карп сярэдняга памеру,
соевы соус – 50 мл,
прыправа для рыбы (без солі!),
алей,
кунжут.
Прыгатаванне:
Рыбу пачысціць, з кожнага боку вострым нажом зрабіць уздоўж надрэзы (неглыбокія), нацерці прыправай, з усіх бакоў паліць соевым соусам (ён павінен пранікнуць у надрэзы). Форму змазаць алеем, выкласці карпа, пасыпаць кунжутам. У разагрэтую духоўку (каля 200 градусаў) адправіць рыбу на 40-50 мін. Перад падачай упрыгожыць долькамі лімона і зелянінай.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *