Рэцэпт ад рэнтген-лабаранта Таццяны Шчарбанёвай:
— Галоўнае — выпякайце звечара, каб ватрушка пастаяла ноч, тады і тварог схопіцца, і рэзацца будзе роўна.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для начынкі:
тварог — 500 г,
цукар — шклянка,
яйкі — 4 шт,
ванільны цукар — 1 ч.л.,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
цэдра лімона;
для цеста:
мука — 2 шклянкі,
цукар — шклянка,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
соль — палова ч.л.,
сметанковае масла або маргарын — 150 г.
Прыгатаванне
Пачнём з начынкі. Тварог змешваем з цукрам, дадаём яйкі, ванільны цукар, разрыхляльнік і нацёртую цэдру паловы лімона. Усё ўзбіваем венчыкам або міксерам. Начынка атрымаецца вадкай, крышачку гусцейшай за кефір.
Прыступаем да «цеста». На самай справе, яго ролю выканае пясочная крошка. Змешваем усе інгрэдыенты для цеста, акрамя масла. У сярэдзіну міскі ставім тарку і пачынаем церці масла, мачаем яго ў атрыманую сумесь і зноў націраем, а затым рукамі ўсё пераціраем у крошку.
Форму засцілаем пергаментнай паперай, 2/3 крошкі высыпаем у форму і пальцамі робім невялічкі борцік, выліваем начынку і засыпаем астатняй часткай крошкі. Форму ставім у разагрэтую да 200 градусаў духавую шафу на 45 мінут. Ватрушку пакідаем у форме на ноч.
Смачна есці!