Вторник, 18 февраля 2025

Рэцэпты на Біс. Капустная «піца»

135

Інгрэдыенты:
капуста маладая, невялікая — 0,5 качана,
яйкі — 2 шт,
сыр цвёрды — 50 г,
памідор, цыбуля зялёная, зеляніна кропу, алей для смажання.

Прыгатаванне
Капусту наразаем кубікамі, крыху пераціраем у руках з дробкай солі, кладзем на патэльню, абсмажваем некалькі мінут. Яйкі ўзбіваем у місачцы, раўнамерна выліваем на капусту, выкладваем зверху ломцікі памідора. Трымаем на невялікім агні пад накрыўкай да гатоўнасці яек.

Пасыпаем пасечанай цыбуляй і зелянінай, нацёртым сырам. Зноў накрываем накрыўкай, каб сыр расплавіўся.

Смачна есці!